Logo
Print this page

Ватыкан выпусціць кулінарную кнігу з 500-гадовымі рэцэптамі

У выданні прадстаўлены любімыя рэцэпты трох Пантыфікаў.

У красавіку 2016 года ўпершыню на англійскай мове Каталіцкая царква выпусціць кулінарную кнігу. Яна ўжо была выдадзена ў 2014 годзе па-нямецку, але ў ангельскай версіі кулінарнае мастацтва будзе прадстаўлена больш шырока. Папулярны амерыканскі сайт Amazon ужо выставіў кошт за кнігу - крыху больш за 26 даляраў.

«Павараная кніга Ватыкана» змяшчае рэцэпты любімых страў апошніх трох Пантыфікаў: святога Яна Паўла II, Бенедыкта XVI і Францішка. Сярод традыцыйных рэцэптаў ёсць стравы з Аргентыны, Баварыі і Польшчы - родных мясцін трох Пантыфікаў. Выданне змяшчае нават 500-гадовыя рэцэпты Ватыкана - ад самых простых да святочных, а таксама эксклюзіўныя фота кухняў і абедзенных залаў Святога Пасаду.

Кнігу склала пяхотная кагорта швейцарцаў свяшчэннай аховы Рымскага Папы - аналаг сакрэтнай службы Ватыкана, паведамляюць сусветныя інфармагенцтвы. Аўтар выдання - шэф-кухар Дэвід Гейсер, які таксама ўваходзіць у склад швейцарскай гвардыі.

Last modified onАўторак, 26 Студзень 2016 12:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.