Logo
Print this page

Каталіцкая парафія ў Мінску запрашае на "пельмені" ад біскупа

На кірмашы можна знайсці падарункі для родных і сяброў.

У Пальмовую нядзелю  (20 сакавіка) і Вялікую суботу  (26 сакавіка) у мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ вернікі змогуць не толькі асвяціць вербачкі і велікодныя стравы, але і завітаць на святочны кірмаш. У Пальмовую нядзелю кірмаш будзе праходзіць з 9.00 да 15.00, а ў Вялікую суботу з 10.00 да 17.00.

Адметнасцю мерапрыемства стане магчымасць пачаставацца незвычайным прысмакам — пельменямі ад біскупа Юрыя Касабуцкага (канешне, яны будуць нішчымнымі). Усе падрабязнасці акцыі арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце.

А вось тое, што на кірмашы усе жадаючыя змогуць знайсці падарункі для сваіх родных і сяброў — гэта зусім не сакрэт. Салодкае печыва і баранкі з цукру, велікодныя вяночкі і аўтарскія ўпрыгожванні  — гэта толькі кароткі спіс вырабаў, якія будуць прадстаўлены на кірмашы.

Трэба адзначыць, што кірмаш стане першым мерапрыемствам у акцыі парафіі «Пабудуем касцёл разам!», а ўсе сабраныя ахвяраванні пойдуць на будову новай святыні. Таму вернікі парафіі шчыра запрашюць усіх католікаў завітаць на пляцоўку каля каплічкі і падтрымаць гэтую справу міласэрнасці!

Святочны кірмаш пройдзе па адрасе:г. Мінск, вул. Матусевіча, 80.

Сatholic.by

Last modified onСубота, 19 Сакавік 2016 22:12
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.