Каталіцкая парафія ў Мінску запрашае на "пельмені" ад біскупа
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
На кірмашы можна знайсці падарункі для родных і сяброў.
У Пальмовую нядзелю (20 сакавіка) і Вялікую суботу (26 сакавіка) у мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ вернікі змогуць не толькі асвяціць вербачкі і велікодныя стравы, але і завітаць на святочны кірмаш. У Пальмовую нядзелю кірмаш будзе праходзіць з 9.00 да 15.00, а ў Вялікую суботу з 10.00 да 17.00.
Адметнасцю мерапрыемства стане магчымасць пачаставацца незвычайным прысмакам — пельменямі ад біскупа Юрыя Касабуцкага (канешне, яны будуць нішчымнымі). Усе падрабязнасці акцыі арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце.
А вось тое, што на кірмашы усе жадаючыя змогуць знайсці падарункі для сваіх родных і сяброў — гэта зусім не сакрэт. Салодкае печыва і баранкі з цукру, велікодныя вяночкі і аўтарскія ўпрыгожванні — гэта толькі кароткі спіс вырабаў, якія будуць прадстаўлены на кірмашы.
Трэба адзначыць, што кірмаш стане першым мерапрыемствам у акцыі парафіі «Пабудуем касцёл разам!», а ўсе сабраныя ахвяраванні пойдуць на будову новай святыні. Таму вернікі парафіі шчыра запрашюць усіх католікаў завітаць на пляцоўку каля каплічкі і падтрымаць гэтую справу міласэрнасці!
Святочны кірмаш пройдзе па адрасе:г. Мінск, вул. Матусевіча, 80.
Related items
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі