Прэзідэнт запрасіў у Беларусь Папу і Патрыярха, каб памаліцца аб міры ва Украіне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Францішак і Кірыл маглі б сустрэцца таксама з юдэямі і мусульманамі.
Прэзідэнт Беларусі пракаментаваў журналістам сваю сустрэчу з Папам Рымскім, падчас якой Аляксандр Лукашэнка запрасіў Францішка наведаць Беларусь і сустрэцца тут з Патрыярхам Кірылам.
- Усё ў руках Госпада. Калі ён дабраславіць, нашы вышэйшыя іерархіі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў сустрэнуцца на беларускай зямлі, - цытуе прэса прэзідэнта Беларусі. Паводле яго слоў, Каталіцкая і Праваслаўная цэрквы могуць запрасіць на гэтую сустрэчу прадстаўнікоў і іншых канфесій, а таксама мусульманскага свету і юдэяў.
У якасці нагоды для такой маштабнай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае аддаць даніну памяці загінулым падчас Першай і Другой сусветных войнах. Таксама прэзідэнт лічыць, што да такой сустрэчы можна пабудаваць храмы ці капліцы розных канфесій каля мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» - на месцы спалення фашыстамі мірных жыхароў розных нацыянальнасцей і веравызнанняў.
Акрамя таго прэзідэнт адзначыў, што пры сустрэчы ў Беларусі Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага кіраўнікі цэркваў маглі разам памаліцца аб міры ва Украіне.
- Я выказаў (Папе Францішку - рэд.) сваю пазіцыю, што сітуацыя на ўсходзе Украіны мае патрэбу ў новых ініцыятывах, і пажадана духоўных, - сказаў Аляксандр Лукашэнка і заявіў, што міратворчаму працэсу магла б спрыяць сустрэча Папы і Патрыярха. - Я запрасіў іх у Беларусь. Запрасілі б святароў і еўрапейскіх, і ўкраінскіх, і расійскіх, і нашых. Селі б, пагаварылі, а потым усп разам перад мільёнамі паломнікаў памаліліся бы ў імя міру.
Related items
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць