Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Служэнне ў Беларусі манахіні гэтага ордэну пачыналі ў Слуцку, дзе працуюць і цяпер.
У Польшчы дзве дзяўчыны з Беларусі склалі вечныя шлюбы (канчатковае і пажыццёвае прысвячэнне сябе Богу) у каталіцкім манаскім ордэне ядвіжанак. Гэты ордэн не так шырока вядомы, як іншыя, а яго поўная назва — Кангрэгацыя сясцёр святой Ядвігі ад Беззаганнай Багародзіцы Панны Марыі (княгіні Сілезскай).
Сястра Валерыя і сястра Тэрэса ўрачыста склалі вечныя шлюбы, паведамілі ў беларускім пабліку ядвіжанак. Сёстры гэтага ордэна ўпершыню прыехалі ў Беларусь больш за 30 гадоў таму з Польшчы і сталі служыць у Слуцку: працаваць з дзецьмі і моладдзю ў мясцовай парафіі, а затым і ў іншых гарадах.
Зараз, мяркуючы па свежым фота, у Беларусі служаць каля дзесяці ядвіжанак. Цікава, што раней менавіта з парафіі ў Слуцку больш за дзесяць дзяўчат уступілі ў ордэн, натхніўшыся прыкладам жыцця сясцёр, якія прыязджалі служыць у парафіі. Дэвіз ядвіжанак: шчаслівыя міласэрныя.
Media
Related items
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы