Logo
Print this page

Больш за 5,5 тыс. беларусаў адправяцца на Сусветны дзень моладзі

На фестываль зарэгістраваліся 600 тыс. чалавек са 185 краін.

Звыш 5,5 тыс. беларусаў зарэгістраваліся для ўдзелу у Сусветных днях моладзі - фестываль каталіцкай моладзі ўсяго свету, які ўключае сустрэчу з Папам Рымскім. У гэтым годзе СДМ пройдуць у польскім Кракаве 26-31 ліпеня. Нагадаем, візы беларускія ўдзельнікі могуць атрымаць бясплатна ў візавых цэнтрах Польшчы.

Больш за ўсё на фестываль зарэгістравалася прадстаўнікоў Польшчы (30%), Італіі (13%), Іспаніі і Францыі (па 6%). Усяго на дадзены момант колькасць зарэгістраваных удзельнікаў - амаль 600 тыс. са 185 краін, аднак у Кракаве чакаюць прыезду каля 1,5-2 млн. гасцей, паколькі большасць не праходзяць рэгістрацыю, якая адкрыта да 30 чэрвеня.

Колькасць зарэгістраваных удзельнікаў ужо стала рэкорднай (на папярэднія фестывалі ў Мадрыдзе і Рыа-дэ-Жанейра рэгістраваліся адпаведна 420 і 355 тыс. чалавек), паведаміла агенцтва KAI акрэдытаваным на СДМ журналістам.

Арганізатары маюць намер размяшчаць гасцей у сем'ях мясцовых католікаў, школах, іншых публічных установах. Набажэнствы і іншыя мерапрыемствы будуць праходзіць, у асноўным, на польскай і англійскай мовах, але таксама на іншых нацыянальных мовах, у тым ліку беларускай, рускай, украінскай.

Папа Францішак падчас візіту ў Польшчу наведае Кракаў, Ясную Гару (кляштар у горадзе Чэнстахова, які вядомы цудатворнай іконай Божай Маці) і лагер смерці Аўшвіц, сустрэнецца з прэзідэнтам краіны і мясцовым духавенствам. Імшу для ўдзельнікаў СДМ Папа будзе цэлебраваць 31 ліпеня.

Упершыню Сусветны дзень моладзі прайшоў па ініцыятыве Папы Рымскага Яна Паўла II ў 1986 годзе ў Рыме, і з таго часу адзначаецца раз на два-тры гады. Фестываль у Кракаве стане ўжо 26-м па ліку.

Media

Last modified onЧацвер, 09 Чэрвень 2016 17:11
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.