Logo
Print this page

Будслаўскі фэст прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі

У цэлым такі статус атрымалі 35 праяў творчасці.

Будслаўскі фэст унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607.

Статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам (цэрквам, касцёлам, могілкам, курганам і г.д.) і 35 нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека. Акрамя будслаўскага фэсту, у пералік увайшлі, напрыклад, масленічная абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» ў Гарадоцкім раёне і традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці, народная тэкстыльная традыцыя в. Неглюбка і шэрагу населеных пунктаў Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, творчасць майстра па вырабе музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна і інш., паведамляе Сatholic.by.

Аб пешых пілігрымках і фэсце ў Будславе чытайце больш падрабязна, глядзіце ВІДЭА І ФОТА.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.