Моцны землятрус у Італіі зруйнаваў старажытны храм
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Пацярпела таксама базіліка св. Паўла ў Рыме, яна пакуль зачыненая.
Перад малітвай “Анёл Панскі” 30 кастрычніка 2016 г. Францішак выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі цэнтральнай Італіі, якія пацярпелі ад сённяшняга землятрусу. “Таксама сёння раніцай было моцнае страсенне. Я малюся за параненых і за сем'і, якім быў нанесены сур'ёзны ўрон, а таксама за тых, хто ўдзельнічае ў выратаванні і дапамозе. Няхай Уваскрослы Пан дасць ім сілу, а Божая Маці іх ахоўвае”, - сказаў Пантыфік.
Землятрус магнітудай 6,5 балаў па шкале Рыхтэра адбыўся сёння раніцай. Разбурыліся разам з іншымі аб’ектамі, таксама старажытная катэдра і базыліка св. Бэнэдыкта ў Нурсіі. Землятрус быў адчувальны і ў Рыме, дзе закрылі базыліку св. Паўла за Мурамі, таму што адпалі там кавалкі карніза пад столлю храма. Заўважана таксама расколіну ў падмурку адной з калон. Базыліка замкнута для вернікаў і турыстаў.
Related items
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота