У Беларусі асвяцілі дарогі ў Дзень памяці ахвяраў ДТЗ
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Супрацоўнікі ДАІ запалілі лампадкі, ушанаваўшы памяць загінуўшых.
У Сусветны дзень памяці ахвяр ДТЗ, які штогод адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада, прынята ўспамінаць пра тых, чые жыцці забрала дарога. Аўтамабільны сярод астатніх відаў транспарту застаецца самым траўманебяспечным. З пачатку гэтага года толькі на Гродзеншчыне ў аўтаздарэннях загінулі 50 чалавек, паведамляе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Працягваючы шматгадовую традыцыю, супрацоўнікі ДАІ са святарамі каталіцкай і праваслаўнай канфесій напярэдадні дня памяці, смутку і трывогі наведалі шэраг месцаў, дзе ў гэтым годзе аўтамабільныя аварыі абарвалі чалавечыя жыцці. Айцец Аляксандр і ксёндз Павел памаліліся за памерлых і жывых, асвяцілі ўчасткі, дзе адбыліся трагедыі. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі запалілі там лампадкі.
Таксама ў гэты дзень асвячалі небяспечныя ўчасткі дарог на Гомельшчыне, праўда, толькі праваслаўныя святары.
Related items
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда