Будслаўскі фэст не ўнеслі ў спіс спадчыны ЮНЕСКА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Рашэнне адкладзенае да ўнясення больш падрабязней дадзеных.
Пытанне аб унясенні ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва Будслаўскага фэсту - свята католікаў Беларусі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай - адкладзены. Пра гэта стала вядома па выніках сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіла ў Адыс-Абебе ў Эфіопіі 28 лістапада - 2 снежня.
Дасье будзе разгледжана ў наступным намінацыйным цыкле ў сувязі з заўвагамі экспертнага савета, які запатрабаваў дадатковую інфармацыя, у прыватнасці, аб мерах па ахове традыцыі. Таксама эксперты папрасілі больш падрабязна раскрыць ролю пілігрымаў і мясцовых жыхароў у інвентарызацыі і захаванні гэтай культурнай каштоўнасці. Нагадаем, у Будславе - мястэчку ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці - штогод у пачатку ліпеня збіраюцца тысячы пілігрымаў, многія з якіх прыходзяць пешшу з розных куткоў Беларусі, для ўдзелу ў свяце ў гонар Панны Марыі.
Акрамя Будслаўскага фэсту ў наступны раз Беларусь прадставіць да занясення ў спіс таксама старадаўні абрад «Юраўскі карагод», які мае як паганскія, так і хрысціянскія карані і праходзіць у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, паведамляе беларуская прэса.
Сярод намінантаў, якіх у гэты раз ўнеслі ў спіс, - культура піва ў Бельгіі, свята агню Фальяс ў іспанскай Валенсіі, фестываль румбы на Кубе, святкаванне Новага года ў Афганістане, Азербайджане, Індыі і іншых азіяцкіх краінах.
Related items
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек