Надвор'е на Каляды: лёгкі мароз і невялікі снег
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Убачыць першую зорку будзе цяжка з-за хмарнага неба.
Мяккае зімовае надвор'е прагназуюць сіноптыкі на Божае Нараджэнне, якое католікі адзначаць 25 снежня. Ва ўсёй Усходняй Еўропе чакаецца прыкладна аднолькавае надвор'е: лёгкі мароз і невялікі снег.
У ноч Раства, калі католікі будуць збірацца ў храмах, у Беларусі абяцаюць мінус 1-3 градусы, у Маскве - мінус 1-4, у Кіеве - мінус 1-6, у Вільні - 0-2, і толькі ў Варшаве тэмпература будзе з плюсам - 2-4 градусы цяпла. Праўда, рэальна адчувацца будзе на некалькі градусаў халадней з-за вільготнасці і ветру. Усюды чакаецца пахмурнае надвор'е, так што ўбачыць першую зорку, каб сесці за Вігілійны стол, будзе цяжка.
Удзень 25 снежня ў рэгіёне прагназуюць зацягнутае аблокамі неба, магчымы невялікі снег, акрамя сталіц Польшчы і Украіны, а тэмпература - ад 0+ 4 градусаў у Вільні і Варшаве да мінус 2-4 градусаў у Мінску, Кіеве і Маскве.
Related items
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Цяпер – і на Новы год. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пост 2 студзеня