Logo
Print this page

Новы Кодэкс аб адукацыі: што сказана аб рэлігіі?

Узаемадзеянне з Царквой дазваляецца па заяве вучняў і бацькоў.

Пачалося грамадскае абмеркаванне новага «Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі». Праект закона падрыхтаваны па выніках маніторынгу практыкі прымянення Кодэкса аб адукацыі. У прыватнасці, прапануецца ўвесці норму па арганізацыі профільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, павялічыць напаўняльнасць класаў, перагледзець тэрміны атрымання прафесійнай адукацыі.

Што ў праекце гаворыцца аб рэлігіі? Артыкул 2 «Асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі» змяшчае такія пункты:

- Ва ўстановах адукацыi не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

А таксама:

- Установы адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у пазавучэбны час могуць узаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Азнаёміцца з праектам дакумента можна на партале Міністэрства адукацыі ў раздзеле «У цэнтры ўвагі». Заўвагі і прапановы па праекце прымаюцца на электронны адрас: presstsentr@mail.ru.

Last modified onПятніца, 10 Люты 2017 16:39
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.