Пінская семінарыя выпусціла матывацыйны ролік [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Запрашэнне стаць клерыкам на ўікэнд стала папулярным у «ВК».
Каталіцкая вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску размясціла ў сваёй групе ў сацсетцы «ВКонтакте» відэаролік з запрашэннем стаць клерыкам на ўікэнд. Крыху больш чым за два тыдні відэа набрала звыш двух тысяч праглядаў.
- Семінарыйная акцыя «Клерык на ўікэнд» запрашае ўсіх жадаючых маладых людзей ад 14 гадоў паспрабаваць сябе ў ролі семінарыста! Пінская семінарыя далучаецца да сусветнай ініцыятывы, звязанай з магчымасцю звычайных людзей зазірнуць туды, куды ніхто і ніколі яшчэ не заглядваў - у семінарыйнае закрытае жыццё. Паехаць можа кожны, на любыя выходныя, калі зручна! - гаворыцца ў групе з просьбай аб рэпосце роліка.
Падрабязнасці і запіс па тэлефоне +375 25 6044186.
Раней іншае відэа з запрашэннем прыехаць у Пінскую семінарыю было выкладзена на Youtube.
Media
Related items
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-
У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік