Logo
Print this page

NAVIBAND правялі фотасесію з Бібліяй Скарыны

Фота беларусаў са Святым Пісаннем убачаць тысячы гасцей «Еўрабачання».

Удзельнікі беларускага гурта NAVIBAND Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук правялі фотасесію для афармлення прома-прадукцыі на «Еўрабачанні-2017». У рамках фотасесіі музыкаў, апранутых у нацыянальную вопратку з вышыванкай, заснялі з Бібліяй Францыска Скарыны ў руках. Гэты рэдкі асобнік копіі Бібліі Скарыны на царкоўна-славянскай мове ў беларускай рэдакцыі даставілі ў студыю з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Фотасесію з Бібліяй Скарыны музыканты лічаць сімвалічным ў год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, паведамляецца на старонках гурта ў сацсетках. Чакаецца, што фатаграфіі беларускіх удзельнікаў «Еўрабачання» з Бібліяй убачаць тысячы гасцей конкурсу.

Нагадаем, у траўні «Еўрабачанне-2017» пройдзе ў Кіеве, Беларусь на міжнародным конкурсе прадставіць група NAVIBAND з песняй «Гісторыя майго жыцця». Цяпер музыкі працуюць над аранжыроўкай кампазіцыі.

Media

Last modified onАўторак, 28 Люты 2017 12:29
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.