Logo
Print this page

Ля Чырвонага касцёла ў Мінску праходзяць малітвы аб Беларусі

Група вернікаў збіраецца па вечарах і моліцца таксама за мір ва Украіне.

У 20 гадзін вечара каля Чырвонага касцёла ў Мінску збіраецца група вернікаў, якая па сваёй ініцыятыве праводзіць малітвы за народ Беларусі і мір у краіне. Такая малітва прайшла і 25 сакавіка пасля жорсткага разгону мітынгу ў сталіцы, паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Таксама група вернікаў здзяйсняе тут малітвы аб міры ва Украіне.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.