Logo
Print this page

Фацімская статуя Багародзіцы падарожнічае па Беларусі на возе

Фігуру возяць па парафіях і аўтатранспартам, і канём.

З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб'яўленняў, якое ва ўсім свеце будзе адзначацца ў траўні 2017 года, у Беларусі арганізавана паломніцтва фігуры Маці Божай Фацімскай па каталіцкіх парафіях мясцовых дыяцэзій. Статую перавозяць не толькі аўтатранспартам.

- Парафія Святога Міхаіла Арханёла ў в. Багданава. Другі дзень. Едзем у Залясоўшчыну, - паведаміў у Фэйсбуку мясцовы пробашч Ігар Лашук і апублікаваў фота падарожжа Фацімскай статуі Багародзіцы на возе, запрэжаным канём.

- Самая незвычайная перэгрынацыя! - напісала хрысціянскі журналіст Марына Валасар, таксама апублікаваўшы фота.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.