Logo
Print this page

Арцыпастыр Касцёла ў Беларусі стаў насіць альбу з вышыванкай [фота]

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падтрымлівае нацыянальную традыцыю народа.

Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на нядаўніх урачыстасцях заўважылі ў альбе (белае літургічная адзенне) з вышытым беларускім арнаментам. Упершыню Мітрапаліта ўбачылі ў альбе з вышыванкай у Вілейцы, а затым і ў Любані. Альбы з нацыянальным арнаментам вырабляе ў Беларусі майстэрня манахаў-капуцынаў SACRIS VESTIBUS у Маладзечне. Цікава, што напярэдадні іерарх быў з візітам у гэтым райцэнтры.

- Вышыванка, як від нацыянальнай вопраткі некаторых славянскіх народаў, з’яўляецца часткай іх культурнай спадчыны. Такім чынам, калі спрабаваць ацэньваць вышыванку па-хрысціянску, то ў першую чаргу мы сутыкаемся з адносінамі хрысціянства да культуры. Касцёл пазітыўна ацэньвае чалавечую культуру, бо яна «мае выключнае месца ў цэласным пакліканні чалавека», і яе найлепшыя праявы могуць «стаць пэўнай падрыхтоўкай для прыняцця евангельскага паслання», - тлумачыў кс. Кірыл Бардонаў. - Сам па сабе Касцёл мае ўніверсальны характар - ён не з’яўляецца, напрыклад, толькі беларускім ці толькі ўкраінскім. Для таго, каб прапаведванне Евангелля было больш паспяховым, Касцёл выкарыстоўвае найлепшае, што ёсць у культуры кожнага народа. Праз гэта культура народа становіцца больш духоўнай, а традыцыя Касцёла - больш багатай.

Last modified onСерада, 17 Май 2017 00:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.