Logo
Print this page

ТБМ у Магілёве правядзе сустрэчу з біскупам Аляксандрам Яшэўскім

Іерарх адкажа на пытанні пра сябе, пра веру і Каталіцкую царкву.

20 ліпеня ў 19.30 у Магілеве пройдзе сустрэча з каталіцкім біскупам Аляксандрам Яшэўскім. Мерапрыемства ладзіць мясцовы гурток «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці адкажа на пытанні пра сябе, пра веру і Каталіцкую царкву, анансуе гурток ТБМ.

Сустрэча пройдзе ў касцёле св. Станіслава, уваход вольны. Пытанні па тэл. + 375293883561 - Алег Дзьячкоў. Праз старонку мерапрыемства ў ВК на сустрэчу запісаліся ўжо дзесяткі чалавек.

Last modified onЧацвер, 20 Ліпень 2017 16:17
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.