Упершыню беларускі біскуп адкрыў старонку ў «Фэйсбуку»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
У самага маладога каталіцкага біскупа краіны ўжо 640 сяброў у сацсетцы.
Самы малады біскуп Каталіцкага Касцёла Беларусі Аляксандр Яшэўскі 6 жніўня адзначае свой 41-ы Дзень нараджэння. Нагадаем, у чэрвені Папа Францішак прызначыў айца Аляксандра Яшэўскага SDB дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З гэтага ж часу малады біскуп вядзе свой летапіс ў сацсетцы «Фэйсбук». Ён стаў першым у Беларусі біскупам, які адкрыў сваю старонку ў сацсетках.
6 жніўня на старонцы біскупа з'явіліся ўжо дзесяткі віншаванняў з Днём нараджэння. Прычым на кожнае з іх біскуп адказаў і падзякаваў. А ў цэлым у біскупа Аляксандра Яшэўскага ўжо 640 віртуальных сяброў. Нагадаем, Папа Францішак не раз казаў аб неабходнасці евангелізацыі ў інтэрнэце.
Дарэчы, у бліжэйшыя дні біскуп пачне знаёмства з Магілёўскім дэканатам і пабывае ў мясцовых парафіях.
Related items
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Цяпер – і на Новы год. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пост 2 студзеня
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу