Logo
Print this page

Біскуп Аляксандр Яшэўскі святкуе Дзень нараджэння

У сваё свята ён цэлебруе святую Імшу і запрашае адзначыць разам 500-годдзе Бібліі.

Самы малады каталіцкі біскуп Беларусі Аляксандр Яшэўскі святкуе свой дзень нараджэння 6 жніўня. У гэтую ж дату Касцёл адзначае ўрачыстасць Перамянення Пана. А ў 2017 годзе на 6 жніўня таксама прыпадае свята 500-годдзя пачатку Францыскам Скарынам беларускага кнігадрукавання. Таму ў свой дзень нараджэння біскуп Аляксандр Яшэўскі (сёння яму спаўняецца 43 гады) цэлебруе ўрачыстую святую Імшу, а затым - свята ў гонар 500-годдзя беларускай Бібліі, бо менавіта яна стала першай друкаванай беларускай кнігай.

Нагадаем, у 2015 годзе Папа Францішак прызначыў айца Аляксандра Яшэўскага SDB дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З гэтага ж часу малады біскуп вядзе свой летапіс ў сацсетцы «Фэйсбук». Ён стаў першым у Беларусі біскупам, які адкрыў сваю старонку ў сацсетках.

Таксама біскуп Аляксандр Яшэўскі вядомы тым, што папулярызуе беларускую мову >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.