На месцы зруйнаванага бальшавікамі касцёла ўсталявалі помнік
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Святыня ў Шаркаўшчыне была пабудавана 110 гадоў таму. «Знішчаны касцёл, але не знішчана вера!», - гаворыцца на шыльдзе.
У райцэнтры Шаркаўшчына Віцебскай вобласці ўсталявалі памятны знак прыкладна на тым месцы, дзе раней стаяў каталіцкі храм. Помнік у выглядзе каменя змяшчае выяву зруйнаванага бальшавікамі касцёла і словы: «На гэтым месцы ў 1907 годзе быў пабудаваны прыгожы драўляны касцёл «Узвышэння святога крыжа», які ў 1963 годзе быў зруйнаваны».
Таксама на камяні змешчаны вершаваныя радкі:
Нашы храмы - святыні Хрыстовы, захавальніцы чысціні.
Вежы касцёлаў - крылы анёлаў, нас у вечнасць клічаце вы...
«Знішчаны касцёл, але не знішчана вера!», - гаворыцца на шыльдзе.
Цікава, што ў 2015 годзе ў Шаркаўшчыне быў адкрыты помнік забітаму падчас бальшавіцкага тэрору праваслаўнаму святару Канстанціну Жданаву.
Фота: vk.com/volatvydannie. Клікніце на здымак для павелічэння.
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі