Logo
Print this page

У светлагорскім касцёле паказалі калядны спектакль - ФОТА

«Падарунак для Езуса» падрыхтавалі дзеці, моладзь і дарослыя парафіяне.

Дзеці, моладзь і дарослыя з каталіцкай парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску ўжо па традыцыі зладзілі калядны спектакль. Яго назва - «Падарунак для Езуса». Героі пастаноўкі - анёлы, пастушкі, цар Ірад, Тры мудрацы і, канешне, Марыя з Юзафам.

- Са мной нядаўна было такое здарэнне: вяртаючыся з каледжа ў Баранавічах, мой цягнік збіў машыну на пераездзе, была аварыя, але ніхто не загінуў. Было 15 гадзін, я толькі пачала маліцца вяночкам да Божай Міласэрнасці. Насустрач ехаў іншы цягнік, які яшчэ больш пабіў машыну, і мы затрымаліся на 5 гадзін. Толькі на наступны дзень я зразумела: Бог мне падарыў жыццё дзеля чагосці, Ён мае для мяне план-місію. А на наступны дзень быў вось гэты сцэнарый, і таму - падарункі, удзячнасць Богу за Яго любоў да кожнага чалавека, - распавядае «галоўны рэжысёр» пастаўкі сястра Таццяна Халапук.

30 снежня а 18:30 светлагорскія парафіяне пакажуць спектакль у касцёле ў Жлобіне.

Фота кс. Тадэвуша Саморэка.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.