Адміністрацыя прэзідэнта адказала на зварот аб праблеме касцёла ў Бабруйску
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Цяпер у парафіі чакаюць камісію з аблвыканкама.
Бабруйская рыма-каталіцкая парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі атрымала адказ на зварот аб праблеме мясцовай святыні з Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Нагадаем, неагатычны касцёл 1906 года пабудовы да гэтага часу не належыць цалкам парафіі, а храм, схаваны за домам, называюць помнікам савецкаму атэізму. Таму ў Бабруйску збіралі подпісы пад петыцыяй за наданне адзінаму ў горадзе касцёлу першапачатковага, гістарычнага аблічча.
А ў Адміністрацыю прэзідэнта парафія звярталася з просьбай урэшце разабрацца з галоўнай праблемай - 5 павярховай безгаспадарнай прыбудовай, якая закрывае святыню з вуліцы, разбураецца сама і пачынае разбураць сцяну касцёла.
«Магілёўскаму абласному выканаўчаму камітэту даручана вывучыць сітуацыю з выездам на месца», - такім быў адказ з Адміністрацыі прэзідэнта. Зараз у касцёле чакаюць камісію з аблвыканкама, распавялі ў парафіі Katolik.life.
Раней улады прапаноўвалі парафіі выкупіць прыбудову і знесці яе, каб аднавіць званіцу. Але ў Каталіцкай царкве лічаць, што не павінны гэта рабіць, паколькі першапачаткова прыбудова была ўзведзена незаконна, да таго ж, у парафіі няма неабходнай сумы.
Related items
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле