Logo
Print this page

Мільёны лайкаў набіраюць сэлфі знакамітасцяў з Папяльцовай серады

У Вялікі пост уступілі і вайскоўцы амерыканскага флоту [ФОТА]

З пачаткам Вялікага посту ў Каталіцкай царкве ў сацсетках з'явіліся тысячы паведамленняў пад хэштэгам #ashwednesday (Папялец). І сярод тых, хто выклаў сваё фота з попельным крыжыкам на ілбе ёсць многія знакамітасці.

Рэкорды б'е вядомы галівудскі акцёр Марк Уолберг, практыкуючы католік. Ён пажадаў на сваіх старонках у сацсетках дабраславення ўсім, хто ў Папяльцовую сераду пачаў Вялікі Пост. За дзесяць гадзін яго відэа-сэлфі ў Instagram паглядзелі больш за 5 млн. чалавек!

У ліку іншых акцёраў, якія далі сведчанне сваёй веры, і амерыканскі стэндап-комік Джэрэмі Маклеллан, які апублікаваў «папяльцовае» фота разам з жонкай, распавёўшы, што яны чакаюць дзіцяці.

«Пыл ты і ў пыл вернешся», - працытавала кнігу Быцця тэлезорка Джэсі Джэйн Даф.

Фота з Папяльцовай серады з'явілася і на старонцы ваенна-марскіх сіл ЗША: вайскоўцы амерыканскага флоту таксама ўступілі ў Вялікі пост.

Media

Happy Ash Wednesday and Happy Valentine’s Day! ??❤️❤️❤️❤️❤️

A post shared by Mark Wahlberg (@markwahlberg) on

Last modified onЧацвер, 15 Люты 2018 12:06
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.