Сэлфі Уолберга з Папяльцовай серады набрала мільён лайкаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Галівудскі акцёр даў чарговае сведчанне сваёй веры.
Вядомы галівудскі акцёр Марк Уолберг, практыкуючы католік, пажадаў на сваіх старонках у сацсетках дабраславенняў усім, хто ў Папяльцовую сераду пачаў Вялікі Пост. За суткі сэлфі з попельным крыжыкам на ілбе набрала больш за 500 тыс. лайкаў у Instagram і амаль столькі ж у Facebook, а таксама больш за 6 тыс. каментароў, звыш 18 тыс. карыстальнікаў Фэйсбука падзяліліся допісам.
Такім чынам Марк Уолберг, вядомы, напрыклад, па фільмах «Адступнікі», «Трансформеры» даў чарговае сведчанне сваёй веры.
Раней Уолберг адзначаў, што моліцца аб пакліканнях да святарства і што высока шануе святароў, паколькі яны сыгралі ў яго жыцці асаблівую ролю:
- Мая каталіцкая вера - гэта якар і апора для ўсяго, што я раблю ў жыцці. У сваёй штодзённай малітве я прашу указанняў і сіл для быцця мужам і бацькам (у акцёра чацвёра дзяцей).
Таксама Уолберг заснаваў дабрачынны фонд, арыентаваны на фінансавую і сацыяльную падтрымку таленавітай моладзі з гарадскіх кварталаў.
Чытайце таксама: Уолберг папрасіў прабачэння перад Папам Рымскім за фільм «Трэці лішні».
Media
Related items
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?