Logo
Print this page

Навучанне ў каталіцкіх семінарыях у Беларусі рэфармавалі: што змянілася [абноўлена]

Усе будучыя святары будуць вучыцца на першым курсе ў Пінску, а затым - навучанне ў Гродне. Таксама змяніліся правілы паступлення ў семінарыю.

11-12 красавіка ў Гродне прайшло Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Падчас пасяджэння біскупы прынялі пастанову па рэарганізацыі фармацыі да святарства ў Беларусі. Нагадаем, размова аб гэтым вялася яшчэ з 2015 году.

У межах рэарганізацыі фармацыі да святарства ў Беларусі, згодна з распараджэннямі Кангрэгацыі па справах Духавенства, фармацыя распачынаецца з 1-га курса ў Міждыяцэзіяльная вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску і далей працягваецца ў Міждыяцэзіяльная вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, паведамляе  Catholic.by.

Куратарам 1-га курса ў МВДС імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прызначаны кс. Андрэй Лішко; рэктарам МВДС у Гродне прызначаны кс. Віталій Вайцяхоўскі.

Cемінарысты з парафій Пінскай дыяцэзіі далей будуць праходзіць поўную фармацыю ва ўласнай духоўнай семінарыі ў Пінску, рыхтуючыся да служэння Касцёлу сярод людзей, з якіх яны выйшлі і да якіх будуць пасланыя як душпастыры.

Уступны экзамен для прыняцця на 1-ы курс МВДС імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску пройдзе ў два туры:

1-ы тур: 09.07 - прыезд; 10-11.07 - экзамены.

2-і тур:12.08 прыезд; 13-14.07 - экзамены.

Да ўступнага экзамену на 1-ы курс МВДС імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску да пераліку патрабаваных дакумэнтаў з гэтага года неабходна далучыць дакументы з ЦТ (цэнтральнага тэсціравання) па наступных трох прадметах на выбар:

беларуская / руская мова;

гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / чалавек і грамадцтва;

замежная мова.

Last modified onНядзеля, 15 Красавік 2018 20:25
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.