Навучанне ў каталіцкіх семінарыях у Беларусі рэфармавалі: што змянілася [абноўлена]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (3)
Усе будучыя святары будуць вучыцца на першым курсе ў Пінску, а затым - навучанне ў Гродне. Таксама змяніліся правілы паступлення ў семінарыю.
11-12 красавіка ў Гродне прайшло Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Падчас пасяджэння біскупы прынялі пастанову па рэарганізацыі фармацыі да святарства ў Беларусі. Нагадаем, размова аб гэтым вялася яшчэ з 2015 году.
У межах рэарганізацыі фармацыі да святарства ў Беларусі, згодна з распараджэннямі Кангрэгацыі па справах Духавенства, фармацыя распачынаецца з 1-га курса ў Міждыяцэзіяльная вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску і далей працягваецца ў Міждыяцэзіяльная вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, паведамляе Catholic.by.
Куратарам 1-га курса ў МВДС імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прызначаны кс. Андрэй Лішко; рэктарам МВДС у Гродне прызначаны кс. Віталій Вайцяхоўскі.
Cемінарысты з парафій Пінскай дыяцэзіі далей будуць праходзіць поўную фармацыю ва ўласнай духоўнай семінарыі ў Пінску, рыхтуючыся да служэння Касцёлу сярод людзей, з якіх яны выйшлі і да якіх будуць пасланыя як душпастыры.
Уступны экзамен для прыняцця на 1-ы курс МВДС імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску пройдзе ў два туры:
1-ы тур: 09.07 - прыезд; 10-11.07 - экзамены.
2-і тур:12.08 прыезд; 13-14.07 - экзамены.
Да ўступнага экзамену на 1-ы курс МВДС імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску да пераліку патрабаваных дакумэнтаў з гэтага года неабходна далучыць дакументы з ЦТ (цэнтральнага тэсціравання) па наступных трох прадметах на выбар:
беларуская / руская мова;
гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / чалавек і грамадцтва;
замежная мова.
Related items
-
Толькі ў адной дыяцэзіі Беларусі католікам дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
У Беларусі – двое новых каталіцкіх святароў. Што пра іх вядома?
-
Рэкордная колькасць дзяцей прыме Першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле
-
«Чорны анёл» ля духавенства. Ці не прынясе матэрыяльная карысць духоўную шкоду?
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
Не, тры прадметы на выбар (чытайце ўважліва
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу