Пробашчу касцёла ў Салігорску забаранілі служыць у Беларусі - католікі збіраюць подпісы
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Польскі святар-францішканін 20 гадоў служыць у парафіі, удзельнічаў у будаўніцтве храма
У рыма-каталіцкую парафію святога Францішка ў Салігорску прыйшла сумная навіна - аб забароне пробашчу айцу Сабеславу Тамале OFM, паляку, ажыццяўляць рэлігійную дзейнасць з 31 студзеня.
- Навіна ашаламіла многіх людзей. Прычына такога рашэння невядомая, яе проста не называюць. Зараз парафіяне збіраюць подпісы пад зваротам у Савет Міністраў Беларусі да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасці Леаніда Гулякі з просьбай аб падаўжэнні нясення пастырскага служэння ў парафіі для айца Сабеслава. Збор подпісаў працягнецца да 16 студзеня. Ён ажыццяўляецца з блаславення арцыбіскупа, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. На дадзены момант сабрана больш за 180 подпісаў. Пад зваротам могуць падпісацца не толькі каталіцкія вернікі, а ўсе неабыякавыя паўналетнія добраахвотнікі. Бо салігорскі каталіцкі храм у хуткім часе можа застацца без пастыра, - паведамляюць парафіяне.
Яны адзначаюць, што айцец Сабеслаў вельмі патрэбны парафіі. 20 гадоў ён служыць у Салігорску, удзельнічаў у будаўніцтве касцёла, шмат што ў храме зроблена яго рукамі. Больш падрабязна пра служэнне а. Сабеслава можна прачытаць у артыкуле часопіса «Дыялог» >
Related items
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Упершыню новы пробашч у Будславе звярнуўся да вернікаў
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце