На Гарадзеншчыне выпускнікі з бацькамі і настаўнікамі сабраліся ў касцёле
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
А праваслаўная моладзь малілася ў царкве, затым усе разам танчылі на плошчы, пасля чаго адправіліся ў свае школы
8 чэрвеня выпускныя вечары адбыліся ў школах Беларусі. Дзясяткі тысяч выпускнікоў у ноч на 9 чэрвеня па традыцыі чакалі світання. Ужо былыя 11-класнікі збіраліся разам з настаўнікамі і бацькамі, каб святкаваць заканчэнне школы і пачатак дарослага жыцця. А 11 чэрвеня пройдуць першыя выпрабаванні Цэнтралізаванага тэставання - пачнецца ўступная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
У Шчучыне Гродзенскай вобласці многія выпускнікі сабраліся ў каталіцкай парафіі Святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай). Фотасправаздачу са святой Імшы ў касцёле з удзелам выпускнікоў, настаўнікаў і бацькоў апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы а. Віталь Слука SP, айцец піяр, які служыць для моладзі.
- У нас такая традыцыя ўжо каля 10 гадоў: перад выпускным вечарам моладзь 11-х класаў збіраецца на супольнай малітве. Католікі ў касцёле, праваслаўная моладзь, у той жа самы час, - у царкве. Мы праводзім святую Імшу ў інтэнцыі моладзі. На службу прыходзяць таксама і бацькі, і настаўнікі. Затым традыцыйна робім сумесны здымак, пасля выпускнікі ўсіх школ збіраюцца на плошчы, дзе разам танчаць, а пазней ідуць па сваіх школам, - распавёў Katolik.life а. Віталь Слука SP.
Related items
-
Сімвалічна: Святло міра ў цемры на фоне калючага дроту перадалі ў Беларусь з Польшчы
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?