Католікі пачалі 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Многія не змаглі прыйсці ў храмы і моляцца дыстанцыйна
У Каталіцкай царкве 25 сакавіка, у дзень Звеставання Пана, вернікі пачалі традыцыйную 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Штогод гэтая малітва доўжыцца да Раства Хрыстова, якое католікі адзначаюць 25 снежня.
У адрозненні ад мінулых гадоў сёлета многія вернікі, асабліва старэйшага ўзросту, не змаглі прыйсці на святочную святую Імшу і прамовіць першую малітву аб ненароджаных дзецях. Нядаўна Пастаянны Савет Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі рэкамендаваў дыяцэзіяльным біскупам вызваліць ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай Імшы вернікаў старэйшага ўзросту, якія асаблівым чынам падатлівыя на заражэнне каранавірусам, людзей з сімптомамі хваробы, дзяцей і школьную моладзь, а таксама тых, хто іх апякуе, і тых, хто адчувае страх заражэння. Далучыцца да малітвы Царквы рэкамендавалася праз радыё- і відэа-трансляцыі.
Звеставанне Пана святкуецца ва ўспамін пра той дзень, калі Найсвяцейшая Панна Марыя даведалася аб тым, што народзіць Збавіцеля, і дала згоду на гэта.
Жадаючыя духоўнага ўсынаўлення дзіцяці ўносяць свае дадзеныя ў спецыяльныя карткі і звяртаюцца да Панны Марыі, усіх анёлаў і святых. Каб змагацца за жыццё зачатага дзіцяці ў рамках «Духоўнага ўсынаўлення», вернікі абавязаліся штодня чытаць спецыяльную малітву, прысвячаць змаганню якую-небудзь добрую справу і маліцца на Ружанцы. Удзел у духоўным усынаўленні асабліва важны для сужэнцаў, якія не вырашаюцца на чарговага дзіцяці. Праз гэтую малітву Святы Дух дапамагае бацькам даверыцца Госпаду ў справе новага жыцця.
Media
Related items
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?