Logo
Print this page

Вядомы святар з Бразіліі правядзе рэкалекцыі ў Навагрудку

Кс. Антанэлла Кадэду займаецца евангелізацыяй моладзі і беднаты ў фавэлах Сан-Паўлу

Парафія св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) запрашае на рэкалекцыі, якія 25-27 верасня тут правядзе кс. Антанэлла Кадэду - італьянскі святар, які аддана служыць сярод найбяднейшых і пакінутых у Бразіліі. Для жадаючых прыняць удзел у рэкалекцыях неабходна запоўніць форму па спасылцы або запісацца па тэлефоне +375447719983 (Марына). Праграма рэкалекцый будзе дададзена крыху пазней, паведамілі ў парафіі.

Кс. Антанэлла Кадэду займаецца евангелізацыяй моладзі і беднаты ў фавэлах Сан-Паўлу. Разам са свецкімі вернікамі-валанцёрамі яны заснавалі супольнасць «Запавет міласэрнасці», якая, акрамя Бразіліі, дзейнічае ў Бельгіі, Францыі, Партугаліі, Італіі і Польшчы. Харызма супольнасці «Запавет міласэрнасці» - евангелізацыя і праца з моладдзю і беднымі.

Гэтая супольнасць аб’ядноўвае мужчын, жанчын, моладзь і дзяцей, святароў і сясцёр законных у адзінай справе евангелізацыі, якой кіруе Святы Дух. Словамі, малітвай і паводзінамі члены супольнасці здзяйсняюць шматлікія справы міласэрнасці для душаў і целаў сваіх бліжніх.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.