Відэа выканання беларускім святаром «Алілуя» на шлюбе набрала 1 млн праглядаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Даходзіць да сэрца». Ролік атрымаў больш за 2 тысячы водгукаў - ад хрысціян, мусульман і атэістаў
Відэаролік, зняты на шлюбе ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме, набраў больш за 1 млн праглядаў. Кліп быў апублікаваны на Youtube-канале гомельскіх католікаў, і такую колькасць праглядаў набраў за 6 гадоў.
На відэа - момант выканання пробашчам парафіі, святаром Ігарам Анісімавым знакамітай песні «Алілуя» Леанарда Коэна на рускай мове. Ксёндз Ігар праспяваў для маладых на шлюбе, каб зрабіць для пары сюрпрыз.
Ролік набраў таксама больш за 2 тысячы каментароў, большасць з іх - з захапленнем. Выкананнем песні для маладых былі вельмі ўражаныя не толькі католікі, але і многія праваслаўныя, пратэстанты, а таксама мусульмане і атэісты - пра гэта яны прызнаваліся ў сваіх водгуках. Прывядзём некаторыя з іх:
- Рэспект святару. Ён праспяваў аб любові да Усявышняга.
- Такое выкананне вялікай рэчы каштуе даражэй сотні пропаведзяў. Даходзіць да сэрца, напаўняючы душу любоўю да Бога. З павагай ад мусульманкі.
- Божа, як прыгожа! І святар прыгожы, і голас!!! Я не фанат якой-небудзь веры, але пасля гэтага выканання захацелася верыць і любіць, і ісці ў храм!
- Брава, айцец Ігар! Слухала і плакала. Спявала душа і сэрца.
Media
Related items
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар