"Не баяцца зла". У Пінску і Мінску ўшанавалі памяць кардынала Казіміра Свёнтка
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
10 год таму першы і адзіны ў сучаснай гісторыі Беларусі кардынал адыйшоў у вечнасць
З нагоды 10-й гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка ў катэдрах Пінска і Мінска 21 ліпеня адбыліся св. Імшы. У пінскай катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, разам з ім Эўхарыстыю цэлебравалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, біскупы Юзаф Станеўскі і Юрый Касабуцкі. У катэдру прыбылі шматлікія вернікі з парафій Пінскай дыяцэзіі і іншых рэгіёнаў.
А ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі у дзень адыходу ў вечнасць першага і адзінага ў сучаснай гісторыі Беларусі кардынала цэлебрацыю св. Імшы ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Менавіта ён 30 гадоў таму ўдзяліў Казіміру Свёнтку біскупскае пасвячэнне. У прамоўленай гаміліі заслужаны іерарх вызначыў галоўную рысу Сведкі веры і жывога мучаніка кардынала Казіміра Свёнтка - "не баяцца зла, бо з намі Бог", цытуе catholic.by.
Related items
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў