"Радыё Марыя" мае патрэбу ў фінансавых сродках. Як дапамагчы? + відэа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Кожнага просяць па меры магчымасці дапамагчы радыё "ўтрымацца, не патануць, не быць кінутым сам-насам з цяжкай ношай фінансавых абавязкаў"
Каталіцкае "Радыё Марыя" ў Беларусі мае патрэбу ў фінансавай дапамозе. Радыёстанцыя паведаміла, што "моцна пакутуе фiнансава". Як адзначаецца ў апублікаванай на старонцы радыё інфармацыі, нягледзячы на сезон адпачынкаў і агульную сітуацыю, радыёстанцыі "нельга спыніцца". Таму там просяць кожнага па меры магчымасці дапамагчы радыё "ўтрымацца, не патануць, не быць кінутым сам-насам з цяжкай ношай фінансавых абавязкаў". Зрабіць ахвяраванне прасцей за ўсё праз сістэму ЕРИП:
ЕРИП - Благотворительность, общественные объединения - Просветительские, культурно-досуговые - Радио РМ
Дарэчы, як выглядае дзень на "Радыё Марыя", у відэафармаце распавялі ўдзельнікі відэамайстэрні - яны знялі ролік пра работу радыё.
Media
Related items
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска
-
У Магілёўскай вобласці ліквідавалі палову каталіцкіх парафій