Logo
Print this page

Фота месяца: Панна Марыя глядзіць на закрыты Чырвоны касцёл

Выпадковы кадр сімвалізуе галоўны боль беларускіх католікаў і нясе надзею.

Здымак абраза Божай Маці за шклом аўтамабіля, на якім адлюстроўваецца будынак Чырвонага касцёла ў Мінску, мае некалькі сэнсаў і нясе надзею. Месяц май у Каталіцкай царкве прысвечаны асабліваму шанаванню Панны Марыі. Яна разам з Дзіцяткам Езусам глядзіць на Чырвоны касцёл, закрыты ўжо больш за 7 месяцаў, – галоўны боль беларускіх католікаў, для якіх гэты храм з'яўляецца адным з самых значных.

Фота быццам гаворыць пра тое, што Найсвяцейшая Багародзіца захоўвае сваю апеку над касцёлам. Светлы погляд Панны Марыі ўсяляе надзею.

Гэты выпадковы кадр, апублікаваны на старонцы ордэна паўлінаў, быў зроблены перад пачаткам «пілігрымкі» копій беларускіх абразоў у санктуарый у польскім Чэнстахове. Першым перад шклом сярод складзеных ікон апынуўся вобраз «Божай Маці Гомельскай».

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Нагадаем, парафія святога Сымона і святой Алены ў Мінску запрасіла ўсіх неабыякавых у маі маліцца Пампейскай навэннай да Панны Марыі аб хутчэйшым вяртанні Чырвонага касцёла вернікам.

Last modified onПятніца, 05 Май 2023 18:07
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.