Ужо канчаткова: святара з Навагрудка не забяруць у войска, ён вяртаецца ў парафію
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Але праблема з магчымым прызывам іншых святароў пакуль застаецца да канца не вырашанай.
Вікарыя парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку ўжо дакладна не забяруць на тэрміновую службу ў войска. Ксендз Дзмітрый Малец 31 траўня вяртаецца ў парафію, а дагэтуль ён праходзіў медыцынскае абследванне ў шпіталі, даведаўся Katolik.life у парафіі. Адпраўка ў войскі падчас вясенняга прызыву скончылася, а 18 чэрвеня святару споўніцца 27 гадоў, калі абавязак праходжання тэрміновай службы здымаецца.
Нагадаем, ксяндза Дзмітрыя хацелі забраць у войска меней чым за месяц да сканчэння прызыўнога ўзросту. У апошнія гады гэта быў першы выпадак у Беларусі, калі каталіцкага святара прызвалі на тэрміновую службу. Але пасля публікацый у прэсе і малітваў у Гродна, куды вікарыя скіравалі з лідскага ваенкамату, святара паклалі ў шпіталь на абследванне.
Аднак у далейшым магчыма паўтарэнне падобных сітуацый – калі годных па стане здароўя святароў прызыўнога ўзросту могуць забіраць у войска. Раней ім давалі адтэрміноўку, але сёлета, як паказала сітуацыя з ксяндзом Дзмітрыем, указу аб адтэрміноўцы не было.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Гэта можа стаць праблемай ва ўмовах недахопу каталіцкіх святароў у Беларусі – калі аднаму ксяндзу, асабліва ў рэгіёнах, часта даводзіцца служыць адразу ў некалькіх парафіях.
Related items
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
Уратаваць капліцу. У сацсетцы задалі пытанне – мы знайшлі адказ
-
«Вялікая бяда». Яшчэ 5 каталіцкіх святароў вымушаны пакінуць Беларусь – з'явілася рэакцыя вернікаў