Прызываць у войска каталіцкіх святароў пачалі ў Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ва ўмовах недахопу святароў гэта стане праблемай для парафій. Першы вядомы выпадак – святар з Навагрудка, якога прызываюць у транспартныя войскі меней чым за месяц да сканчэння прызыўнога ўзросту.
UPD: Пасля публікацый у прэсе і малітваў святара з Навагрудка не сталі забіраць у войска >
Каталіцкіх святароў у Беларусі пачалі прызываць на тэрміновую службу ў войска. Раней такіх выпадкаў ніколі не было – святары, як праваслаўныя, так і каталіцкія, былі вызваленыя ад абавязку праходжання вайсковай службы.
Аб першым такім выпадку стала вядома 22 траўня – вікарыя парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку прызываюць у войска. Як даведаўся Katolik.life – на тэрміновую службу ў транспартныя войскі ў Жодзіна адправіцца 26-гадовы ксендз Дзмітрый Малец (на фота злева). Літаральна 18 чэрвеня яму споўніцца 27 гадоў, калі абавязак праходжання тэрміновай службы здымаецца.
Ксендз Дзмітрый прыняў святарскае пасвячэнне ў 2020 годзе, служыць не толькі ў Навагрудку, але і абслугоўвае вернікаў з вескі Любча. Ва ўмовах недахопу святароў прызыў вікарыя ў войска стане праблемай для парафіі – як і для ўсіх іншых парафій, адкуль святароў будуць забіраць у войска.
Прызыў святара менавіта ў транспартныя войскі, верагодна, абумоўлены тым, што ў гэтым родзе войскаў не абавязкова браць у рукі зброю. Як правіла, ваеннаслужачыя тут выконваюць дарожныя работы.
Святая Імша «на провады» ксяндза Дзмітрыя ў войска пройдзе ў Навагрудку 22 траўня.
Што тычыцца Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, то тут, па неафіцыйных звестках, святароў прызыўнога ўзросту няма.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Раней таксама неафіцыйна паведамлялася пра тое, што на тэрміновую службу ў войска будуць прызываць і праваслаўных святароў. Інфармацыі на гэты конт на сайце Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пакуль няма.
Related items
-
Ватыкан наведала жонка беларускага Нобелеўскага лаўрэата, які знаходзіцца ў зняволенні
-
Склад каталіцкай Caritas з гуманітарнай дапамогай атакавала РФ у Львове
-
Ля алтара – фотаальбом: незвычайная Імша за памерлага прайшла ў Мінску
-
Цудоўнае з глыбінкі: два прыгожых свята адзначылі католікі ва усходнім і заходнім рэгіёнах Беларусі
-
Дата святочная або сумная? 17 верасня: міфы і факты