Пасля публікацый у прэсе і малітваў святара з Навагрудка не сталі забіраць у войска
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святар быў скіраваны з лідскага ваенкамату ў Гродна, і там стала вядома, што ксяндза не будуць прызываць на вайсковую службу.
Вікарыя парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку не сталі забіраць у войска. 26-гадовы ксендз Дзмітрый Малец вернецца да служэння ў касцёле, паведаміў 23 траўня пробашч парафіі ксёндз Юрый Жэгарын. Перад гэтым святар апублікаваў відэа і напісаў, што ранкам вікарый прыбыў ў лідскі ваенкамат і быў скіраваны ў Гродна.
Напярэдадні ў інтэнцыі ксяндза Дзмітрыя цэлебравалі святую Імшу, а пасля таго, як інфармацыя аб прызыве святара ў войска была абнародавана ў прэсе, многія вернікі маліліся, каб вікарый застаўся ў парафіі. Так і адбылося. «Добрая навіна! Ксяндза Дзмітрыя не возьмуць у армію. Хвала Езусу!», – падзяліўся ксёндз Юрый Жэгарын.
Сам ксендз Дзмітры пакуль гэта не каментуе – з якой фармулёўкай скасавалі прызыў, не вядома. Як даведаўся Katolik.life з неафіцыйных крыніц, святара паклалі ў шпіталь для медыцынскага назірання.
Media
Related items
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў