Logo
Print this page

Тысячы вернікаў наведалі Будслаў – фэст вачамі пілігрымаў

Звыш 1800 паломнікаў прыбылі ў каталіцкі Нацыянальны санктуарый пешшу – яны дзяліліся відэа, якія перадавалі атмасферу ўрачыстасці.

Тысячы пілігрымаў наведалі фэст у Будславе 30 чэрвеня – 1 ліпеня, з іх 1862 вернікі прыбылі ў каталіцкі Нацыянальны санктуарый пешшу і на роварах. Адзначым, што гэта меней, чым у мінулыя гады, калі ў Будслаў з пешымі пілігрымкамі прыходзілі, у сярэднім, каля 2600 вернікаў.

Найбольш масавым набажэнствам стала вячэрняя працэсія з копіяй цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай 30 чэрвеня, начная Эўхарыстыя і цэнтральная святая Імша 1 ліпеня, якую цэлебраваў спецыяльны пасланнік Папы Рымскага арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Ён выказаў захапленне беларускім народам і заклікаў беларусаў не пераставаць верыць у Бога, нягледзячы ні на якія цяжкасці. Францішак скіраваў на ўрачыстасці свайго легата з нагоды 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

Паломнікі публікавалі відэа на сваіх старонках у Instagram, якія перадаюць атмасферу фэсту – якім яго бачылі пілігрымы.

Media

Last modified onСубота, 15 Ліпень 2023 14:23
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.