Юбілеі, працэсія, Будслаў: названы даты асноўных падзей у архідыяцэзіі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Два біскупы і вядомы святар адзначаць юбілеі, а Будслаўскі фэст сёлета адбудзецца крыху пазней звычайнага.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія апублікавала каляндар з датамі запланаваных падзей у 2024 годзе. Сярод іх – урачыстасці з нагоды асабістых дат двух біскупаў і вядомага святара.
4 красавіка сваё 55-годдзе адзначыць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. 26 траўня будуць святкаваць 50 год прэзбітэрскага пасвячэння ксяндза Уладзіслава Завальнюка – пробашча парафіі Святога Сымона і Святой Алены, пазбаўленай цяпер храма з-за таго, што Чырвоны касцёл застаецца зачыненым.
А 6 жніўня свой залаты юбілей, 50-годдзе, адзначыць Генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі.
Яшчэ сярод важных падзей – асвячэнне новага касцёла ў Беразіно, якое запланавана на 25 траўня. Агульнагарадскую працэсію Божага Цела ў Мінску маюць намер правесці 2 чэрвеня.
Будслаўскі фэст сёлета адбудзецца крыху пазней звычайнага – 5-6 ліпеня. На 19-21 ліпеня ў Браславе запланавана правядзенне агульнабеларускіх Дзён моладзі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама была затрымана парафіянка
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах
- Прыехалі ў касцёл на трох машынах: на Віцебшчыне затрымалі двух святароў
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі