Logo
Print this page

Папа запрасіў да сябе дадому для малітвы аб міры прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны

Папа скіраваў беспрэцэдэнтнае запрашэнне да палестынскага і ізраільскага лідэраў.

“У гэтым месцы, дзе нарадзіўся Князь Міру, я хацеў бы прапанаваць Вам, спадар Прэзідэнт Махмуд Абас, разам з Прэзідэнтам Шымонам Перэсам, далучыцца да мяне ў сардэчнай малітве да Бога за дар міру. Я прапаную свой дом у Ватыкане як месца для гэтай малітоўнай сустрэчы”, - сказаў ён на заканчэнне св. Імшы ў Бэтлееме 25 мая 2014 г.

Пантыфік адзначыў, што кожы, “асабліва тыя, хто знаходзіцца на службе сваіх народаў”, абавязаны быць інструментам і стваральнікам міру, асабліва праз малітву. “Будаваць мір цяжка, але жыць без міру – гэта пастаянная пакута”, - адзначыў Святы Айцец.

Ватыканскае радыё

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.