Logo
Print this page

Інфаркт і паспяховую аперацыю перанёс арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Пра шпіталізацыю заслужанага каталіцкага іерарха нічога не паведамлялася, таксама не было закліку да малітвы.

Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч нядаўна выйшаў са шпіталя пасля перанесенага інфаркту і аперацыі на сэрцы. Пра гэта стала вядома 23 траўня з узгадкі ў публікацыі Catholic.by аб сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі РКЦ у Будславе.

Пра шпіталізацыю заслужанага іерарха нічога не паведамлялася, таксама не было і распаўсюду закліку да вернікаў аб малітве за выздараўленне арцыбіскупа эмэрыта.

З 8 красавіка па 15 траўня інфармацыі аб цэлебрацыі святой Імшы арцыбіскупам Тадэвушам не з'яўлялася.

Нагадаем, заслужанаму іерарху – 78 гадоў. У лютым 2024 года ён трапіў у шпіталь з дыягназам мігацельная арытмія сэрца і праходзіў курс лячэння – тады медыкі паспяхова прывялі ў норму рытм сэрца.

У лютым 2023 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны.

На фота – арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры пасля нядаўняй аперацыі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 24 Май 2024 09:06
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.