Logo
Print this page

Стартавалі першыя пешыя пілігрымкі ў Будслаў

З малітвамі, радаснымі песнямі за 9 дзён шляху вернікі пераадолеюць амаль 300 кіламетраў.

Пешыя пілігрымкі ў каталіцкі Нацыянальны санктуарый у Будславе выйшлі 27 чэрвеня з Баранавічаў і Ліды. Самы доўгі шлях чакае вернікаў, якія стартавалі з Баранавічаў – цягам 9 дзён яны пройдуць пешшу амаль 300 кіламетраў. Наступным выйдзе паломніцтва з Віцебска – 29 ліпеня. А з Мінска пілігрымы адправяцца ў шлях 1 ліпеня.

Штогод з розных куткоў Беларусі прыходзяць пешшу ў Будслаў каля 2 тысяч паломнікаў. Пілігрымы пераадольваюць шлях да Божай Маці з радаснымі песнямі, малітвамі, нясуць да яе свае просьбы, таксама па дарозе слухаюць канферэнцыі на духоўныя тэмы.

Да паломніцтваў далучаюцца вернікі з тых населеных пунктаў, якія праходзяць пілігрымкі – тут яны начуюць часцей за ўсё ў школах, у некаторых месцах на начлег прымаюць мясцовыя жыхары.

Нагадаем, у 2024 годзе ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай пройдуць 5-6 ліпеня >

Фота, відэа: instagram.com/baranovichy_budslav_24 и instagram.com/lida.budslau

Media

Last modified onЧацвер, 27 Чэрвень 2024 11:16
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.