Самы малады біскуп Беларусі: Папа Рымскі зрабіў нечаканае прызначэнне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Юрыст і зорка TikTok – чым вядомы новы біскуп.
Папа Рымскі Францішак 19 ліпеня прызначыў ксяндза Андрэя Зноску, пробашча парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе, дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. Паведамленне апублікавала Зала Друку Святога Пасаду.
44-гадовы Андрэй Зноска стане самым маладым каталіцкім біскупам Беларусі. Нядаўна прызначаны каад'ютарам Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй – на пяць гадоў старэйшы.
Біскуп намінат Андрэй Зноска нарадзіўся ў Бярозаўцы на Гродзеншчыне, служыць святаром з 2005 года. Акрамя духоўнай адукацыі мае юрыдычную – ён вывучаў права ў БДУ – і з'яўляецца кансультантам па прававых пытаннях беларускага епіскапату.
Таксама святар шырока вядомы інтэрнэт-аўдыторыі дзякуючы частым відэа з яго ўдзелам, якія робіць хор з Ліды. Дзеці вядуць у TikTok і Instagram рубрыкі з пытаннямі па тэме веры – адказы дае Андрэй Зноска. Відэа з ім набіраюць тысячы праглядаў.
Цяперашняму дапаможнаму біскупу Пінскай дыяцэзіі Казіміру Велікасельцу 79 гадоў. Ён падаваў Пантыфіку прашэнне аб адстаўцы ў 2020 годзе, але тады Францішак вырашыў, што Велікаселец пакуль застанецца на сваёй пасадзе.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
@singingsercem Не глупые вопросы. Астрология и христианство #неглупыевопросы #астрология #христианство ♬ original sound - singingsercem
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп