Logo
Print this page

Па два хлопцы з дзвюх парафій паступілі ў семінарыю ў Гродне

Усяго сёлета ў каталіцкую семінарыю ў Беларусі паступілі нашмат болей хлопцаў, чым летась.

У каталіцкай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 9 жніўня прайшоў уступны экзамен. Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) паведаміла, што двое хлопцаў з парафіі паступілі ў семінарыю. Гэта Яраслаў Паўловіч і Мікіта Страчынскі. Паводле інфармацыі, якую мы знайшлі ў сацсетках, абодва хлопцы ўжо дарослыя, то бок свядома зрабілі гэты крок.

Мікіта Страчынскі ў школе быў у спісе лепшых вучняў, затым паступіў у лідскі каледж, але ў выніку вырашыў стаць святаром. А Яраслаў на сваёй старонцы ў сацсетцы галоўным зрабіў фота са сваёй службы міністрантам.

Хлопцы, якія сталі першакурснікамі семінарыі, сфатаграфаваліся з нядаўна прызначаным біскупам-каад'ютарам Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімірам Гуляем – ён больш за 20 гадоў быў пробашчам менавіта фарнага касцёла ў Лідзе.

Яшчэ два новых семінарысты выйшлі з парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў ІўіРаман Буднік і Яраслаў Булко. У цэлым амаль усе першакурскнікі – з Гродзенскай дыяцэзіі, за выключэннем Аляксея Янчыка з Баранавічаў (Пінская дыяцэзія).

Такім чынам, усяго сёлета ў каталіцкую семінарыю ў Беларусі паступілі 10 чалавек (пінская семінарыя набор не абвяшчала). Гэта значна больш, чым у папярэднія гады і таксама летась, калі семінарыстамі сталі ўсяго 4 хлопцы.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onНядзеля, 11 Жнівень 2024 12:38
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.