Logo
Print this page

Топ-7 фота і відэа з рэкалекцый пакаяння за Беларусь

Крыжовы шлях з факеламі вуліцамі Навагрудка ўзначаліў біскуп Уладзімір Гуляй.

У Навагрудку адбыліся рэкалекцыі пакаяння за Беларусь, якія сталі ўжо штогадовымі. З 30 жніўня па 1 верасня ў касцёле святога Арханёла Міхала сабраліся свецкія вернікі, духавенства, кансэкраваныя асобы. Узначаліў сустрэчу Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй.

У праграме рэкалекцый былі ўсяночныя адарацыі, канферэнцыі, пілігрымка пакаяння за Радзіму ва Уселюб да Маці Божай Новага Жыцця, Крыжовы шлях і іншыя набажэнствы. Удзельнікам прапанавалі здзяйсняць у час рэкалекцый пост на вадзе або на вадзе і хлебе.

Фота і відэа апублікавалі ў сацсетках арганізатар рэкалекцый, пробашч парафіі ў Навагрудку ксёндз Юры Жэгарын (глядзіце на яго старонцы) і ўдзельніца сустрэчы Марына Валасар (яе поўны фотарэпартаж – тут).

Media

Last modified onПанядзелак, 02 Верасень 2024 16:08
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.