«Надыходзіць момант». Будслаў зноў патрабуе дапамогі – і вось чаму
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Часовы дах неабходна памяняць на пастаянны – гэта вельмі дорага. А перад гэтым – правесці праектныя работы.
Нацыянальны санктуарый у Будславе нагадаў пра збор ахвяраванняў на аднаўленне касцёла пасля пажару ў 2021 годзе і паведаміў, што ў хуткім часе зноў спатрэбіцца фінансавая дапамога. Справа ў тым, што «надыходзіць момант, калі часовы дах на працягу бліжэйшых гадоў неабходна памяняць на пастаянны і рамантаваць дах над старым касцёлам», – паведаміла парафія ў сторыс у сваім Instagram.
Адразу пасля пажару ўсталёўвалі часовы, а не пастаянны дах – таму, што трэба было паспець выратаваць храм да пачатку дажджоў і снегу. А працы па ўсталёўцы пастаяннага даху – доўгія і вельмі дарагія. Аднак перш чым пачаць усталёўваць новы пастаянны дах, трэба зноў правесці праектныя работы, якія таксама дорага каштуюць.
«Яшчэ раз дзякуем за ўсю тую дапамогу, якую вы нам аказалі, але ў бліжэйшы час нам яшчэ спатрэбіцца ваша дапамога», – адзначылі ў парафіі і нагадалі аб зборы ахвяраванняў па спасылцы >
Ад пачатку збора ўдалося сабраць амаль 1,5 млн рублёў ахвяраванняў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы