Logo
Print this page

Біскупы таксама вучацца: новыя беларускія іерархі паказалі, як праходзяць курсы ў Рыме

У курсах удзельнічае звыш 150 новых біскупаў з усяго свету.

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска і Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп-каад’ютар Уладзімір Гуляй адправіліся ў Рым, дзе праходзяць курсы для нядаўна прызначаных біскупаў. Нагадаем, Андрэй Зноска прыняў біскупскае пасвячэнне 7 верасня.

У курсах удзельнічае звыш 150 новых біскупаў з усяго свету, паведамляецца на старонцы пінскага касцёла ў Instagram. Усе іерархі размеркаваныя па групах, каб маглі пазнаёміцца паміж сабой. Падчас адной з сустрэч біскупы запісвалі прывітальныя фразы на сваіх родных мовах.

Беларускія іерархі сустрэліся ў Ватыкане з прэфектам Дыкастэрыі веравучэння кардыналам Віктарам Фернандэсам.

Media

Last modified onПанядзелак, 16 Верасень 2024 16:37
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.