У касцёлах пачаліся асаблівыя службы – Рараты. Як яны праходзяць, паказалі ў Пінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святыя Імшы пры свечках на ўзыходзе сонца праводзяць толькі на працягу чатырох тыдняў у годзе. Што яны сімвалізуюць, чаму так называюцца і ў чым іх сэнс?
У каталіцкіх парафіях 2 снежня прайшлі першыя Рараты – незвычайныя святыя Імшы, якія праводзяць толькі на працягу аднаго перыяду ў годзе, Адвэнту – часу радаснага чакання прыйсця Збавіцеля.
Рараты прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі ў знак падзякі за яе згоду прыняць Божую Волю – стаць Маці Месіі, Езуса Хрыста. Звычайна раратнія святыя Імшы адпраўляюць у 6-7 гадзін раніцы (у некаторых парафіях – па вечарах пасля заходу сонца).
Асабліва на гэтыя службы запрашаюць дзяцей, якія ўрачыста падыходзяць да алтара з ліхтарыкамі. Першымі відэа з Раратаў паказалі ў пінскім катэдральным касцёле (глядзіце ніжэй).
«Адвэнт – гэта час, калі Касцёл асабліва не спіць у чаканні прыйсця Месіі. Духоўна вучымся перажываць Яго трэцяе прыйсце – паміж першым і другім: у Слове, у сакрамэнтах і ў нашай штодзённай гісторыі. Рараты дапамагаюць абудзіць у сабе дух чакання і сілкаваць сваё сэрца Словам і Нябеснай Ежай – Святой Камуніяй», – патлумачыў святар.
Раратнія святыя Імшы праводзяць у цёмны час сутак як сімвал чакання Святла з Нябёсаў – прыйсця Хрыста. Рараты пачынаюцца ў змроку, парафіяне трымаюць запаленую свечку, а падчас гімна «Слава на вышынях Богу» ў храме ўключаюць святло.
Яшчэ адна асаблівасць Раратаў – свечка, якая стаіць ля алтара і сімвалізуе Найсвяцейшую Дзеву, якая як ранішняя зара абвясціла узыход Сонца Праўды – Езуса Хрыста. А сваю назву Імшы атрымалі ад першага радка песні на латыні, якая спяваецца на ўваход святара: «Rorate coeli desuper» – «Дайце, нябёсы, росы з вышыняў».
Media
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа