Logo
Print this page

Атмасферна і душэўна сустрэць Раство і Новы год: ёсць ідэі

Перажыць калядную Імшу можна ў касцёле, які вы дакладна бачылі на фота турыстаў, а навагоднюю ноч – у самым старажытным касцёле Беларусі.

Сутнасць святкавання Божага Нараджэння – перш за ўсё ў духоўным складніку: адкрыць сэрца для Дзіцяткі Езуса. А ў дадатак да гэтага можна зрабіць святкаванне незабыўным, дзякуючы цікаваму месцу, у якім сустрэча Раства стане асаблівай.

Для гэтага можна выбраць старадаўнія сельскія храмы. Напрыклад, касцёл у Багушэвічах, які большасць дакладна бачылі на здымках турыстаў. На гэтую гісторыка-культурную каштоўнасць можна не толькі паглядзець, але і пабываць у ёй, і нават перажыць тут святочную Імшу.

Вёска знаходзіцца на мяжы Мінскай і Магілёўскай абласцей. Калядная служба ў касцёле Божага Цела ў Багушэвічах (гэта «філіял» парафіі ў Беразіно) пачнецца 24 снежня ў 19.30.

А назаўтра можна адправіцца ва Уселюб Навагрудскага раёна, дзе знаходзіцца самы старажытны каталіцкі храм Беларусі. 25 снежня ў 11.00 тут, у касцёле Святога Казіміра, пачнецца святая Імша, а пасля яе абяцаюць святочны абед і дэгустацыю дрэздэнскага штолена.

Тут жа, у касцёле XV стагоддзя, прапануюць сустрэць і Новы год – разам з Паннай Марыяй. Асабліва запрашаюць сем'і з дзецьмі і адзінокіх людзей. Апоўначы пачнецца святая Імша, навагодняя ноч працягнецца пачастункам у трапезнай-кавярні, музыкай, танцамі і конкурсамі. Ёсць магчымасць начлегу. Папярэдне трэба запісацца па тэлефонах: 029 789-74-36, 044 759-08-67.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСубота, 21 Снежань 2024 12:25
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.